Archive for April, 2005

даўно ня браў у рукі шашкі

Sunday, April 24th, 2005

У даступных выразах і на чалавечаскім языку амаль ўсё што я думаю пра гэтак званую “беларускасьць” Вільні.
пс. я ў курсах, што за такія загалоўкі трэба забіваць. Хацеў было рэдактарам пісаць-ругацца. Залез у свой файл і аказалася, што сваю пісаніну я адаслаў без загалоўка. Вось такая я куча.

адна картачка і колькі слоў за фатаграфію пад катам

Sunday, April 17th, 2005

Так атрымалася, што сярод маіх сваякоў па матчынай лініі замнога фатографаў. Ці людзей, якія сябе такімі лічылі. Фатаграфаваць актыўна пачаў з 12 гадоў. Дзесьці ў 14 пачаў шалець ад Судэка, Родчанкі і т.п. Пра Саудэка тады яшчэ ніхто ня чуў.

Культурная антрапалёгія

Sunday, April 17th, 2005

Ніколі не адгадаеш пра густы спартоўцаў. Вось Людас Румбуціс парадаваў
“А вообще я человек эпохи, когда был популярен хард-рок. И я ценю эту музыку по сей день.”

Вясёлка. Усё лепшае – дзецям.

Friday, April 15th, 2005

беларускую пэрыёдыку не купляў. Бо ў дарозе меў і так што чытаць. Выключэньне зрабіў для сьвежага нумару “Вясёлкі”. Яна мала таго, што яшчэ выходзіць, але і мае наклад у 17 тыс.
На ўвесь часопіс толькі адзін тэксьцік які можна без дадатковых маніпуляцыяў даваць дзецям.
Спытаўся я, чаму вясна
Спазнілася намнога
І адказала мне яна:
– Засьнежана дарога!
Паўлюк Прануза напісаў. Хто […]

калі хто яшчэ ня ведае

Friday, April 15th, 2005

на менскім чыгунчным вакзале мужчынская грамадзкая прыбіральня (талчкоў так на 40 з гакам) знаходзіцца ў адным памешканьні з кавярняй. Нават дзьвярыма гэтыя ўстановы не аддзелены адна ад адной. Напэўна, гэта зручна.

курыць – здароўю урэдзіць

Tuesday, April 5th, 2005

Ехаў у маршрутцы. Двое маладых людзей (звычайныя маладыя людзі, ну крыху за 20, апрануты нармальна, адэкватна сябе паводзяць і т.п.) даволі гучна абмяркоўвалі якасьці _шыркі_ ў розных барыг. У каго лепшая, у каго зусім абышто. Тэмы гэтай ім хапіла хвілінаў на 10. Потым пачалі дзяліцца адзін з адным досьведам кіданьня курэньня. Адзін кінуў з дапамогай […]

турыстычныя нататкі

Sunday, April 3rd, 2005

Аказалася, што ў выніку наступу татальнай глябалізацыі, з галоўнай турыстычнай вуліцы літоўскай сталіцы зьнікла такая традыцыйная літоўская нацыянальная страва як чэбурэкі. Беляшы і кібінай таксама прапалі з канцамі.
Вось так выглядае зьвярыны аскал свабоднага рынку