Можа сёньня які міжнародны дзень пратэзацыі слыху?
Тым ня менш
Талковыя парады па дыягностыцы дэфэктаў слыху ў немаўлят (хай гэта інфа вам ніколі ў жыцьці не спатрэбіцца).
У арыткуле прыводзіцца цікавая статыстыка. Толькі 4% расейскіх дзяцей з дэфэктамі слыху наведваюць спецыялізаваныя школы. Астатнія атрымліваюць яе альбо ў звычайных школах альбо ў хаце. Аўтарку гэтая акалічнасьць чамусьці непакоіць.
У тых жа Известиях Науки папулярна распавядаецца пра стары і вельмі рэвалюцыйны на гэты дзень праэкт synface, які дазваляе глухім падчас размовы па тэлефоне бачыць віртуальны твар суразмоўцы, каб чытаць яго мову з вуснаў. Але глухія так лоўка навучыліся карыстацца з выгодаў мабільных тэлефонаў, што асаблівай патрэбы бачыць віртуальны твар суразмоўцы сёньня яны ўжо ня маюць.
No comments yet.