Archive for March, 2005

сацыялінгвістычнае

Thursday, March 24th, 2005

падчас апошняга перапісу насельніцтва Літ. Рэспублікі, ажно 1040 палякаў назвалі беларускую мову роднай. Да іх далучылася 6 жыдоў і 1 чуваш(-ка).

Можа сёньня які міжнародны дзень пратэзацыі слыху?

Tuesday, March 22nd, 2005

Тым ня менш
Талковыя парады па дыягностыцы дэфэктаў слыху ў немаўлят (хай гэта інфа вам ніколі ў жыцьці не спатрэбіцца).
У арыткуле прыводзіцца цікавая статыстыка. Толькі 4% расейскіх дзяцей з дэфэктамі слыху наведваюць спецыялізаваныя школы. Астатнія атрымліваюць яе альбо ў звычайных школах альбо ў хаце. Аўтарку гэтая акалічнасьць чамусьці непакоіць.
У тых жа Известиях Науки папулярна распавядаецца  пра […]

VMS

Saturday, March 12th, 2005

выйшла вэрсія 2.0. праграмулі VMS, з дапамогай якой можна адпраўляць смскі праз вэб-гейты беларускіх апэратараў сотавай сувязі. 
http://www.zedlik.com/pragramy/vms/
У прынцыпе, ёсьць ў ёй усё што трэба.

нататнік

магчымасьць дадаваць подпіс
канвэртар з цырылкі ў лацінку
ну і смс адпраўляе, само сабою

урокі эксгібіцыянізму

Friday, March 11th, 2005

Гісторыя бел.ліціратуры

Wednesday, March 9th, 2005

Гісторыя бел.ліціратуры – сьмешная навука. Ніколі не здагадаесься чаго ня ведаюць літаратуразнаўцы.
Сёньня, вось, выявілася, што ніхто ня ведае ня толькі якая была адрэса кватэры дзе забілі Фр.Аляхновіча, але і як звалі яго апошнюю жонку. Падазраю, што і колькасьць жонак бацькі беларускага тэатру мала каму рупіла.

бапцісты на маршы

Tuesday, March 8th, 2005

Цяпер у Мугулёў зусім няма сэнсу езьдзіць. Нават не пакурыш ў грамадзкім месцы.
Уся гэтая барацьба з ужываньнем тытуню пачынае мяне ціха раздражняць. Курыць, знаеця, некультурна, а вітамін нюхаць — культурна. Не сьмярдзіць і цяжарныя жанчыны зь дзецьмі задаволеныя.
Гэты ня-мой кампф скончыцца пунктамі раздажы аднаразовых шпрыцоў на Піянерскай, Ленінскай і ў Камсамольскім сквэры.

масла вс. маргарын

Thursday, March 3rd, 2005

“мне три – четыре года, и сижу на коленях деда, в то время как он управляет трактором. У него был собственная коровья ферма, и он давал мне подержаться за руль во время этих поездок. И как-то непонятно почему он вдруг сказал: «Ненавижу людей, которые едят маргарин».”
http://creatiff.ru/read/article/1260/
Я таксама не разумею людзей якім падабаецца маргарын. Да нянавісьці […]