я убіл эту гадасьць. убірыце труп.

Калі б сваё знаёмства з опэн-сорц праэктамі я пачаў не з www.sf.net, а напрыклад зь беларускай вікіпэдыі, то не думаю, што ў мяне магло хапіць мужнасьці паставіць на сваю машыну нават самы просты тэтрыс напісаны камандай энтузіястаў. Ніхто не гарантуе, што людзі натхнёныя вялікай і сьветлай ідэяй мінімальна кампэтэнтныя ў гэтай фэры дзейсьці. Ніхто. Але софт мала таго круціцца, але й развіваецца шалёнымі тэмпамі. Такі ўжо фэнамэн.

Але баюся, што да гуманітарных дзялоў праграмерскія мэтодыкі распрацоўкі матэрыяла прышпіліць, бадай, немагчыма. І справа нават ня ў тым, што кожны красавец з бел-чырвона-белым значкам на грудзі лічыць сябе  ці  не экспэртам ў гісторыі, лінгвістыцы і т.п. і т.п. Мала таго што лічыць, але і робіць адкрыцьці да якіх не маглі дапяць дзесяцігодзьдзямі цэлыя навуковыя інстытуты. Вось напр. у сьціплым артыкуле пра літоўскі герб зроблена важнае “адкрыцьцё” ў галіне фаналёгіі літоўскай мовы. І нармальна.

Гадоў так дзесяць таму, сярод дзіўна апранутых маладых людзей было актуальным з прыдыханьнем і закатваньнем вочак гаварыць пра сьмерць аўтара. Магчыма,  што аўтар такі памёр і добра сьмярдзіць, але сёньня ўжо няма каму несьці адказнасьць за свае словы.

RSS feed | Trackback URI

1 Comment »

2005-12-20 03:47:37

[...] Я ўжо неяк пісаў, пра тое, што вікіпэдыя ня гледзячы на ўсю прыгажосьць задумы, мае структурыя хібы. Апанэнты казалі, што праэкт малады, разьвіваецца і ўсё будзе чыкі. Пачакай. [...]

 
Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.