Багушэвіч і трамвай

Тэма “Багушэвіч і грамадзкі транспарт” — неабдымная.

Учора знайшоў старое літаратуразнаўчае эсэ Уладзімера Содаля “Віленскія настроі”. Ёсьць такі жанар у бел.літаратуразнаўстве, калі дарослыя і сур’ёзныя дзядзькі пішуць пра тое, што цалкам магло быць . Майстрам гэтага жанру быў сьв.п. Уладзімер Калесьнік.

Дык вось, Уладзімер Содаль (дарэчы, аўтар камэнтароў цытаванага раней аднатомніка) пайшоў без дайпатрэбы па пратаптанай сьцежцы і напісаў:

“…і ад думкі пра пабудову трамваю ў Вільні адмовіліся. Не вярталіся да гэтай думкі і ў пазьнейшыя гады. Гэтак Вільня і засталася без трамваю. Адну пару бегалі гулка па вузкіх крывых вуліцах конкі, а вось да трамваю так і не дайшлі .”

Прыкол у тым, што пад трамваем ў часы Багушэвіча разумелася вузкакалейная гарадзкая чыгунка коннай, паравой і электрычнай цягі. Карацей, усё было трамваем: і паравоз, і конка. Абы вузкакалейныя і па месту бегалі.

Дарэчы, у “Віленскіх настроях” аўтар даволі красамоўна апісаў мэтады збору “капытнага” падатку  ў Вільні. Мне ж застаецца дадаць, што апэратарамі гэтага гарадзкога збору, у часы пражываньня Фр. Багушэвіча на вуліцы Коннай, былі жыды.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.