Багушэвіч і трамвай
Пра шматпакутны віленскі трамвай вось што пісаў Франак Багушэвіч ў газэце “Kraj”.
Нарэшце, мясцовыя ўлады канчаткова зацвердзілі ўмову з падрадчыкам на правядзенне трамвай лініі ў Вільні. Як кожнае паляпчэнне камунікацыйных шляхоў наогул, гэтая з’ява дадатная, а таму жаданая, аднак выклікае сумненне, ці прынясе трамвай карысць у Вільні: тыпова, як у старым горадзе, вуліцы тут крывыя і вузкія, таму не на ўсіх іх трамваі змогуць курсіраваць. Вільня — горад невялікі: ад адной ускраіны (напрыклад, ад жалезнага моста) да другой (да Віліі) можна прайсьці пешшу за 16 хвілін! Далей нібыта месціцца раён горада Зарэчча, але яна злучана толькі адным мостам з цэнтрам, таму не можа наблізіць яе і трамвайная каляя. У такіх варнуках трамвай мала прынясе нам выгоды ці карысці, адсутнасць жа гэтага віду камунікацыі не вельмі адчувальная. Затое трамвай пазбавіць шмат якіх рамізнікаў (хоць хто там вельмі дбае пра лёс нейкіх рамізнікаў!) кавалка хлеба; затое гараджане, якія дагэтуль ахвотна рабілі невялікі шпацыр, панясуць свае дзесяткі ў кішаню падрадчыка; затое на цесных, крывых і ўзгорыстых вуліцах шмат будзе няшчасных выпадкаў!.. Неяк будзе! Да гэтага часу праезд сялянам, якія прывозілі прадукты, быў забаронены толькі па дзвюх вуліцах; калі ж правядуць трамвай, колькасць забароненых для праезду вуліц узрасце; праехаць сялянам у горад будзе вельмі цяжка, а гэта значыць і гарадзкім жыхарам цяжэй будзе купіць прадукты з першых рук. (Kraj №28 10/22.07.1887)
Праект пабудовы трамвая адхілены, здаецца, у выніку таго, што мясцовыя ўлады прыйшлі да думкі: вузкія і крывыя вуліцы Вільні не дазваляюць карыстацца гэтым відам камунікацыі. (Kraj №41, 9/21.10.1888)
На будаўніцтва конкі ў Вільні ўжо дадзены дазвол п. міністра. (Kraj №36, 8/20.09.1889)
No comments yet.