Bohuszewicz is ok
У нядзелю нарэшце схадзіў-дабраўся да томіка Багушэвіча (укладаньне і прадмова Я.Янушкевіча, Мн., 1991) , каб паглядзець што ж ён такога пісаў пра будаўніцтва трамвайнай лініі ў Вільні.
Праглядаючы камэнтары натыкнуўся на забаўную ачыпятку “Dudka Białaruskaja Macieja Buraczka. Kraków. Drukawau swaim kosztam Wł.Anczyc i Ska” (стр.247). Праўда ў бібліяграфіі была ужо нармальная Ska. Напэўна, гэта ня так і сьмешна, але мне ўсё ж хацелася б, каб выданьня кніжкі “Дудка беларуская” далучыўся чалавек з прозьвішчам SKA.
У вершы “У судзе” трапіўся на вочы забаўны літуанізм
“Што за наўда яму, каб ён свету не знаў,
Ці Пантурка з’еў блін, ці гарэлкі нагнаў?”
Дарэчы тэма “Вобраз жыда ў паэзіі Фр. Багушэвіча” беларускімі дасьледчыкамі зусім не раскрытая. А шкада. На манаграфію матэрыялу не набярэцца, канешне, але на вялікі артыкул хопіць.
Жыцьцяпіс Багушэвіча зусім нечакана перакрыжоўваецца з біяграфіяй Якуба Коласа. Мала таго, што Фр. Багушэвіч актыўна пісаў ў пецярбурскай газэце “Kraj” пра дзейнасьць Зямельнага банка, у якім праз дзесяць гадоў гэрой “Новай зямлі” спрабаваў атрымаць крэдыт. Ва ўсіх падручніках гаворыцца пра канфлікт, які адбыўся паміж Фр.Багушэвічам і польскай грамадзкасьцю Вільні. Аднак нідзе не гаворыцца, што адным з актыўных ўдзельнікаў “антыбагушэвіцкай” кааліцыі быў адвакат Тадэвуш Урублеўскі, які пазьней займаўся судовымі справамі Якуба Коласа. А канфлікт, між іншым, быў вельмі характэрны. Багушэвіча абурылі паводзіны віленскай адвакатуры, прадстаўнікі якой (у абсалютнай большасьці палякі) вырашылі скласьці віншаваньне аднаму з сваіх калегаў не па-польску але па-расейску. Што да нац. сьведамасьці Фр.Багушэвіча, то, відавочна, ён лічыў сябе краёвым палякам. Як, дарэчы, і Дунін-Марцінкевіч.
На ўвесь зборнік адшукаўся хіба адзін якасны лірычны верш. “Смык” называецца.
No comments yet.