Калі б я быў жанчынай
то, відаць, таксама ўмеў бы фарбавацца на хаду
і верыць у цудадзейнасьць дыетаў.
Меў бы чыстыя пазногці
(трэба думаць ад бясконцага мыцьця посуду),
магчыма і ведаў бы на памяць
тэлефон свайго гінеколяга
Вось толькі на пытаньне:
“Хлопчыка ці дзяўчынку?”
не знайшоў бы адказу.
No comments yet.