Archive for December, 2004

СД пра дзядзю Косьцю-Парашуціста

Friday, December 24th, 2004

Значная частка з таго, што апошнія гады робіць Дубавец мяне не ўражвае. Магчыма, я не аб’ектыўны. Але ў прызьме нашых вельмі паскудных узаемадачыньняў (яны маглі быць куды лепшымі, каб не шчырыя намаганьні вялікай колькасьці добрых людзей) — аб’ектыўнасьці ад мяне чакаць немагчыма.
Гэты тэкст – выключэньне.
Авэрс і рэвэрс – Іван Шамякін і Кастусь Шышэя

RIP. Кастусь Шышэя

Monday, December 20th, 2004

На мінулым тыдні памёр Кастусь Шышэя.
Яго успаміны пра Ларысу Геніюш
“МЫ — БЕЛАРУСКІЯ САЛДАТЫ…”  у кнізе Сяргея Ёрша  “Вяртаньне БНП”.

Friday, December 3rd, 2004

Калі б я быў жанчынай
то, відаць, таксама ўмеў бы фарбавацца на хаду
і верыць у цудадзейнасьць дыетаў.
Меў бы чыстыя пазногці
(трэба думаць ад бясконцага мыцьця посуду),
магчыма і ведаў бы на памяць
тэлефон свайго гінеколяга
Вось толькі на пытаньне:
“Хлопчыка ці дзяўчынку?”
не знайшоў бы адказу.