цёплы лістапад (чужыя размовы)
Раніцай, яшчэ да працы, іду на Кальварыйскі набыць 2 пачкі кантрабанднага Golden Virginia. Мая сталітавая купюра непакоіць прадаўца, ён доўга яе разглядае і цярэбіць. Пасьля наогул выходзіць з шапіка і ідзе да калегі разбіць той стольнік.
Я стаю і чакаю. Адным вухам слухаю размовы гандлярак, якя побач раскладаюць на прылаўках свой няхітры галантэрэйны тавар.
Цётка Х.: Сёлета такі цёплы наябр. Во, ужо пятава, а я сёньня ліфчыка не адзела.
Цётка У.: Да. Я тожа без ліфчыка прыйшла. Такі цёплы наябр. Хоць бы ён не канчаўся.
Галаву паварочваць ня стаў. Навошта бянтэжыць людзей бяз дзела?
Тут якраз вярнуўся кіяскёр з рэштай.
Пакуль дайшоў да выхаду краем вуха зачапіў яшчэ лекцыю па гісторыі ваеннай авіяцыі, і рэвалюцыйнага руху ў Расеі (”І тогда эсэры поднялі бунт”).
Толькі старэнькі дзядок, які фарцаваў семкамі на самым выхадзе бястомна бубніў сваю мантру: “Ку-Ку. Ку-Ку. Ку-ку “
No comments yet.