Раніца тыдня. Краснуха.
Ашалеўшы пасьля начное зьмены, доўга разьбіраўся зь зялёншчыцаў у трох гатунках грушаў і двух гатунках гранатаў. Побач стаяў мыжык гадоў 35-40, звычайны калдыр з раёну і спакойна чакаў сваёй чаргі. Ён прыслухоўваўся да маёй гаворкі, майго акцэнту і зусім нечакана перабіў дыялёг спытаўшыся ў мяне:
– Скажите, Вы случайно не из Москвы?
Я адказаў яму, што не сам не з Масквы, а прадаўшчыца паведаміла , што я зь Беларусі (хаця рабіць гэта яе ніхто не прасіў), і мы працягнулі перарваны працэс куплі-продажу.
Каля суседняга шапіка церлася бамжыха. якая ні з пушчы ні з поля пачала крычаць пьяным голасам на ўвесь раён
– Пізьдзец! Пізьдзец!
Я азірнуўся. Абстаноўка была спакойнай. Сьмецьцяры махалі мётламі, за кутом дома стаялі алканаўты і ціха калдавалі на сваю “Леду”. А бамжыха працягвала істошна галасіць.
– Вот такая у нас культура , — уздыхнуўшы паведаміў мне калдыр, і палез дапамагаць мне пакаваць садавіну ў заплечнік.
No comments yet.