Ёнас Мякас тлумачыць розьніцу паміж ім і сьв. Францыскам
<…> Зараз я маю сказаць, якая розьніца паміж мной і сьв. Францыскам. Прыблізна раз на год, раз ў шэсьць месяцаў, ўсё правяраю, ці зрабіў я хоць нейкі поступ ў шляху да сьвятасьці. Дык іду па вуліцы ў парк, выцягваю руку і кажу: “Эй, птушачка, сядай на маю руку”. Не, чарцяткі, не сядаюць і годзе. Дык ніякага прагрэсу яшчэ няма. Але вось нарэшце – во, муха ужо ідзе да мяне. Ясна, што вялікая розьніца паміж мухай і птушкай, але… Гэта і ёсьць асноўная розніца паміж сьвятым Францыскам і мной. Яму на рукі птушкі сядаюць, а я пью віно з мухай. Лепш чым нічога. <…>
No comments yet.