Ягорка Рыбакоў (у жніўні 1991)

Ягорку Рыбакова пасадзілі. Яго даўно папярэджвалі, што херова скончыць. Але Ягорка нікому ня верыў. Дарма, трэба сказаць. Трэба сказаць, што ён яшчэ лічыў сябе самым вумным. Мне здавалася, што безпадстаўна.

Апошняя наша сустрэча адбылася 19 жніўня 1991 году. У гэты дзень шмат чаго адбывалася ў Мугулёве. Вясёлага.

Сустрэў я яго ў рэстарацыі пры гатэлі “Магілёў”, куды зайшоў паабедаць разам са Сьветай Карпяковай і Шпіляй. Ягорка быў пьяны, плакаў і крычаў, што ўсё прапала. Ня лепшы настрой юнага карэспандэнта абласнога радзіва  як маглі пагаршалі  тады яшчэ сябры Ігар Пушкін і Алесь Сердзюкоў, фармальна-нефармальныя лідары культур-мультур суполкі “Машэка”, якія тлумачылі Ягорку, што ён актыўна фігуруе ў архівах гэтай арганізацыі, і што цяпер гамон прыйдзе я толькі сапраўдным нацыяналістам, але і спачуваючым, ціпа Ягоркі. Ягорка на гэтыя цялегі актыўна вёўся і  плакаў. Як маленькі. Хаця чаму як? Тады яму было ўсяго 18. Хіба гэта ўзрост?

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.