Калядная містэрыя

Зайшлі Ёсіп і Марыя разам з младзенцам гадоў 8. Цёмныя забітыя вяскоўцы ў абвіслых заношаных джынсах, куртках дзікага фасону і стаптаным абутку. У Ёсіпа была зламана рука і падбітае правае вока. Яшчэ ў яго не хапала як мінімум трох пярэдніх зубоў. Ёсіп і Марыя папрасілі даць дзяцёнку пагуляцца пару гадзінак. Грошы далі за прытулак. Самі селі побач і ціха з радасьцю глядзелі, як хлопчык робіць нейкія асэнсаваныя рухі каля компа. Джызас, трэба прызнаць, дастаўся мне наглаваты і хамаваты. Ён увесь час патрабаваў чытаў, зьвяртаўся да мяне без патрэбы, звароты пачынаў “Эй, ты”. “Сраў я на цябе і на твае цацкі, хлопчык” — хацелася мне яму сказаць, але супакоіў сябе тырканьнем па кнопках мабілы, таму і прамаўчаў.

Ёсіп пару разоў у мяне спытаўся, колькі можа каштаваць такі комп, на якім рэжацца ягоны дзяцёнак і кожны раз атрымліваў розныя адказы.

Ролю пастушкоў выканалі суседзкія хлопчыкі Сярожа і Томік, якія яшчэ ад пазаўчорашняга дня з кароткімі перапынкамі рэжуцца ў Діабла. У іх вакацыі, сьвятая справа тыя вакацыі.

Праз гадзіну Марыя выйшла ў курылку, каб выпаліць сваю сьмярдзючую “Клайпеду”. “Ці ня хочаце з намі выпіць?” — не бяз усьмешкі спыталася яна. Бычыць у кампаніі сьвятой сямейкі, мне чамусьці ў той момант падалося блюзнерскім заняткам. Адмовіўся. Рашуча і ветліва.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.