якая розьніца

Дзень марозны і ясны быў. Такое ўражаньне, што ў Вільню сапраўды прыйшла зіма. І гэта нармальна. Каляды ўсё такое. Вары і проста нейкія незразумелыя тыпы цягаюць праз увесь дзень рознае брохла: гадзіньнікі, чыстыя дзяскеткі, шнуры незразумелага прызначэньня (“может к компьютерам подойдет”), левандрозныя Dvd-дзіскі. І гэта таксама больш-менш пры норме. Халодна, грошы ўсім трэба. Сьвяты прыбліжаюцца. Кажуць, што ў крамы ня ўбіцца. І гэта таксама нармальна.

Дзівіць тое, што сёньня у мяне адбылося 2 аднолькавыя дыялёгі варамі.

Ён: Я тебя відел в телевізоре. Ты там работал?
Я: Ну есть немного.
Ён: Вот как.

Магчыма, што підарачка для беларускай нацменасьці, якая ідзе па ЛТВ, сапраўды мае заўважны рэйтынг сярод жыхароў віленскага дня, альбо на тым дне замнога бульбашоў. Якая розьніца?

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.