абанамат

Сёньня сядзіць адзін дзіцёнак, прадстаўнік тытульнай нацыі ЛР і лаецца: pizda, nachuj, bliad і г.д.

Я да яго падыхожу і спакойна тлумачу, што яшчэ адзін раз ён мацюкнецца, то пойдзе на мароз соплі свае есьці. Хлопчык кажа, што ён зразумеў мой тонкі намёк і ён выправіць свае паводзіны.

Праз 3 хвіліны чую: “Blia, pizda”. Натуральна, я прашу яго сабраць рэчы і вымятацца, пакуль я добры.

Хлопчык кажа, што ён нічога не рабіць і матам не лаяўся.

Я: А pizda хіба ня мат?

Ён: а хіба не? гэта ж ня мат!

Я як мог пашырыў ягоны слоўнікавы запас і сеў за свой комп. Чую, хлопчык пытаецца ў свайго суседа: “Няўжо pizda сапраўды нецэнзурнае слова?”

Гэта яшчэ нічога. Жонка майго сябручка (русістка, між іншым), у размове бясконца ужывала назоўнік bliad. Прыгожая дзевушка, з вышэйшай адукацыяй, а мацюкаецца не па справе. Выглядае у лепшым выпадку камічна, у горшым……..

Кароча, зрабіў я ёй заўвагу. Яна са дзьдзіўленьнем даведалася ня толькі значэньне гэтага слова, але і яго напісаньне. Яна ўсё жыцьцё думала, што трэба казаць\пісаць “пилять”.

Наўмысна такое прыдумаць цяжка. Але, думаю, магчыма.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.