У віленскай мульцілінгвістычнасьці апрача бязумоўна станоўчых момантаў, а менавіта:

а) ніхто (амаль) не дакалываецца да твайго пранонсу;
б) заўсёды (амаль) атрымаеш адказ на пытаньне зададзенае на любой зь мясоцовых моваў;
в) у прынцыпе, можна ведаць толькі адну зь мясцовых моваў (і не абавязкова літоўскую) і гэтага хопіць нават для кар’ернага росту. Тутэйшыя кітайцы, апрача расейскай іншых індаэўрапейскіх моваў ня ведаюць і ня маюць жаднага намеру вучыць нейкія іншыя. І нічога — квітуць і пладзяцца са страшнай сілай.

ёсьць і бакі гэтай гіпертрафаванай карэктнасьці якія мяне дзёргаюць. У першую чаргу раждражняе, калі бацькі зь дзецьмі (рупячыся пра іхную лепшую долю) размаўляюць на дзяржаўнай мове, а не на сваёй роднай. Варыянт даволі часты, асабліва ў расейскіх семьях (чамусьці). Мае суседзі так робяць, напрыклад. Прычым самі бацькі па-літоўску (як правіла) гавораць даволі вяла.

Яшчэ дзёргае, калі кліент размаўляе з табой не на сваёй роднай мове. Чамусьці дзёргае. Магчыма, гэта спэцыфічная праблема работнікаў сфэры абслугоўваньня.

Учора атрымаў 2 ін 1.

Прыйшлі падлеткі гадоў так па 14.
Размаўлялі са мною па-расейску.
Паміж сабою гаварылі па-літоўску.
Праз нейкі час да іх далучыўся іхны дзядзька, гадоў так 35, ня больш. Які забіў мяне тым, што сказаў (цытую даслоўна): “Гэта ж мае пляменьнічкі. Я іхны дзядзька. Можна я тута культурна пасяжу?”

Чэсна слова — ня горад, а лянгвісьцічаскі палігон какой-та.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.