польскасьць

Хлопчык ёсьць адзін, гадоў так 12-13. Кожны дзень прыходзіць на пару гадзінаў паганяць. Размаўяле са мною дзіўнаватым чынам. Фраза па-літоўску, фраза па-расейску. Адзін раз па-літоўску са мной вітаецца, другім разам па-расейску адказвае. Гэта даволі моцна напрагае. Адзін раз я не вытрымаў, і пытаюся ў яго: “Слухай, чувак, ты расеец ці літовец. Скажы на якой мове з табой размаўляць.”. А ён мне ў адказ – “Я – паляк”.

Зь мясцовымі палякамі зусім гнілая гісторыя. Шмат хто з падрастаючага пакаленьня тутэйшых палякоў тусуецца ў інцярнэт-кавярні, дзе я ціпа працую. Апазнаць у чалавеке паляка можна толькі пасьля таго, як даведаесься яго імя. І тое незаўсёды. Па-расейску размаўляюць без заўважнага акцэнту, слухаюць Міхаіла Круга і т.п. Разгаварысься — а чалавек, аказваецца, у польскай школе вучыцца (скончыў). А ўжо такіх чэл. 7 з пастаянна кліентуры вылічыў.

Во, напісаў, а тут упершыню за пару месяцаў прыйшлі 3 хлопца (гадоў так 11-12) паміж собку па-польску размаўляюць па-польску.

апдэйт: прайшло 15 хв. дзеці рубяцца ў CS і вельмі складна базараць па-расейску. Не зьдзіўлюся, калі акажацца, што і мая гаспадыня скончыла польскую школу.

апдэйт2: Гаспадыня польскую школу не сканчала, але лічыць сябе полькай. Нават у пашпарце, кажа, пра гэта прапісала на адпавднай старонцы.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.