* * *
***
Прынята лічыць, што падрастаючае пакаленьне лепш абазнана ў ангельскай мове, чым старэйшыя. Але гэта ня праўда. Тутэйшыя дзеці альбо проста не ўрубаюцца ў паведамленьні якія выплёўвае на монік комп, альбо проста не спрабуюць зразумець. Учора хлопчык гадоў так 10 даставаў мяне з пытаньнямі ціпа “почему не работает радіо?”. На які яго комп не садзіўшы — усё яму было ня так. Маўляў, не фурычыць агрэгатас і ён ня можа падрубіцца да пэўнага ігравога сэрвера, каб CS паганяць. Калі гэты анёл забракаваў 5-ты комп цярпеньне маё лопнула і падыйшоў да дзіцёнка, каб паглядзець, што ж у яго ў яго не працуе. Не скажу, каб вельмі быў зьдзіўлены тым, што хлопчык упарта заместа каманды connect камандаваў компу kanetkt.
Наогул, з пісьмом і чытаньнем у падрасаючага пакаленьня вельмі складана. Для многіх інструкцыя па выкарыстаньню кавовага апарату (4 пункты) , які стаіць у нашым залі зьяўляецца прыкладам наварочанага нон-фікшына.
No comments yet.