гартаў слоўнік літоўскай мовы. Быў вельмі шчыра зьдзілеўны тым фактам, што на 404 старонцы знайшоў працяг артыкула які пачаўся на 403.
Хадзіў на адкрыцьцё хвасьціваля дакумэнтальнага кіна. Кіны былі пра жэнскую долю ў постсавецкіх краінах. Усе бабы ў адзін голас казалі, што гатоўка хаўчыка займае шмат часу. У літоўскім фільме ўсе бабы размаўлялі на такой хох-лісуэніан, якую ня кожны дзень і па радзіве пачуеш. Такая дакументалістыка…
Зайшоў на Зарэчча, каб аддаць Тані Д. тэкст пра Ружанцова. Вяртаючыся назад зайшоў у сквот, у якім жыў у 1996-1997 гадох. Сквот зараз легалізаваўся і называецца “творчымі майстэрнямі”. Сустрэў старых суседзяў, а таксама прам’ер-міністра Зарачанскай Рэспублікі. Прам’ер быў у стане цяжкага алькагольнага апьяненьня і прапаноўваў набухацца. Я не падтрымаў прапанову начальства. І не шкадую.
No comments yet.