www.waterworld.lt

Аказалася, што ўжо няма больш кавярні “Laumė”. Харошая была кавярня. На Вялікай вуліцы. Я там упершыню паспрабаваў “адвёртку” і “крывавую мэры”. Здарылася гэта на Казюка ў 1992 годзе. Зараз не ўзрадаю, хто з маіх маскоўскіх аднагрупніцаў паказаў мне гэты закуток кактэйльнага жыцьця. Ня так і істотна, хто канкрэтна ўпершыню мяне завёў упершыню ўніз да барнай стойкі гэтай кавярні. У 1993-1996 гадох я туды заходзіў даволі часта. Звычайна, каб сустрэцца са сваімі колішнімі аднагрупніцамі, якія ў большасьці сваёй былі зь Вільні, але як адна засталіся ў Маскве. Хто замуж выйшаў, хто кар’еру рабіў. Сустрэчы праходзілі эмацыйна і зь вялікай колькасьцю алькаголю. Часам проста заходзіў проста заходзіў у той цёмны (якраз па модзе канца 80-ых) бар кульнуць адзін-другі кактэйль. Кактэйлі ў тыя часы былі ў вялікай пашане, і яшчэ несьлі за сабой флёр заходняга ладу жыцьця. Пазьней, просьценькія кактэйлі пачалі рабіць ці не ва ўсіх забягалаўках Вільні, але “Laume” была першаадкрывальніцай гэтай нішы трункаў на віленскім рынку.

Дык вось, няма больш “Лаумы”. Зараз там стрыптыз-бар. Water World называецца.

А алькагольныя кактэйлі я даўно ня пью.

Як казаў клясык: “Зьнікае ўсё і сьледу нат ня кіне”.

Праўда, уважліва агледзіўся і прыйшоў да высновы, што з тых часоў у Вільні засталася ў нязьменным выглядзе толькі адна кавярня. “Нерынга”. Пра яе яшчэ І.Бродскій пісаў. Але гэта ўжо іншая гісторыя.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.