Іх творчы шлях ішоў праз Вільню
Быў сёньня ў педагашцы на канфэрэнцыі, якая называлася гэтак жа сама як і сабж. Народ выступаў, і я выступіў. Сустрэў там Галю Александровіч, якая спыталася “як пажывае твая дачка?”. Паводле ейных падлікаў у нас з жонкай павінен быць чатырохгадовы дзіцёнак жаночага полу. Я вымушаны быў яе расчараваць. Пабачыў З.Саўку, якога ніколі не адрозьніш ад Манкурта. Я зь ім нават пазнаёміўся. Пасьля канфэрэнцыі Л.Плыгаўка зрабіла нешта ціпа банкета, дзе усе пілі (апрача мяне), а начальнік усіх беларусістаў Літвы Альма-Пальма Л. нечакана для многіх (прынамсі для мяне) пачала размаўляць з характэрным жамойцкім акцэнтам.
No comments yet.