ішоў на госьці

ішоў на госьці
шарой гадзінай.
на першым паверсе, на апошняй прыступцы
сядзеў голуб шэры, які мяне не спужаўся,
і я яго не спужаўся таксама.
Каб я быў Зюськіндам
то напісаў бы аповесьць. А так… нічога.

ішоў ў госьці шарой гадзінай
а каля кантэйнераў са сьмецьцем
гуляліся гарэзьлівыя кацяняткі
маленькія й чорныя
я іх абыйшоў стараною
на ўсякі выпадак

ішоў на госьці шарой гадзінай
міма кабака шумнага дзе скрыпач
ці скрыпачка
(далібог ня бачыў)
ванзаў палянэз Агінскага
а побач прагульвалася парачка
і хлопец сказаў дзяўчыне
“Слышишь, и здесь цыгане играют”
І я пачуў яго словы.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.