ішоў на госьці
Sunday, August 4th, 2002ішоў на госьці
шарой гадзінай.
на першым паверсе, на апошняй прыступцы
сядзеў голуб шэры, які мяне не спужаўся,
і я яго не спужаўся таксама.
Каб я быў Зюськіндам
то напісаў бы аповесьць. А так… нічога.
ішоў ў госьці шарой гадзінай
а каля кантэйнераў са сьмецьцем
гуляліся гарэзьлівыя кацяняткі
маленькія й чорныя
я іх абыйшоў стараною
на ўсякі выпадак
ішоў на госьці шарой гадзінай
міма кабака шумнага дзе скрыпач
ці скрыпачка
(далібог [...]