На поўначы дзікай
пабываў я ў мінулыя сыботу-нядзелю. маршрут быў Вільня-Анікшчай-Біржай-Бутаўтай-Біржай-Пасваліс-Біржай-Вільня.
Езьдзіў я тудой у якасьці талмача аднаго менскага сябручка, які страшна цікавіцца гісторыя піваварства\броварства рознага. Мэтай паездкі было азнаямленьне з сітуёвінай традыцыйным піваварствам на поўначы Літвы. Паездка адбывалася на машыне, за рулём сядзеў не я:)
У Анікшчай, натуральна хатняга піва ніхто ня варыць, бо там ёсьць самы стары ў Літве завод па вытвочасьці напою, вядомага як “Чары Нілу”. Але пад Анікшчай наш агульны знаёмы Томас Баранаўскас раскопвае нейкае гарадзішча і сьцьвярджае, што на тым месцы, дзе за грошы самаўраду мястэчка Анікшчай прымушае мясцовых беспрацоўных капаць неўрадлівую літоўскую землю, была самая сапраўдная Ворута, ціпа сталіца Міндаўгавай Літвы. Але для Воруты знаход малават накапалі — так дробязі — некалькі гузікаў, некалькі дохлых коцікаў. Але патрыёты Анікшчайскія спадзяюцца, што прыйдзе той дзень, калі усе павераць у тое, што там была Ворута.
Па дарозе бачылі шмат буслоў, незасеяныя палі і рудых каровак мясцовай пароды. Кароўкі елі траўку.
На перагоне у 10 кэмэ ад мястэчка Біржай машына стала адмаўляцца рухацца наперад. Ніякія магічныя дзеяньні ціпа “уключыць-выключыць” не прынесьлі заўважнага выніку. Давялося выклікаць (па мабільніку, нацюрліх) байцоў-рамонтнікаў.
Байцы-рамонтнікі зьявіліся ў колькасьці 2 штука. адзін быў пухленькі бладзін, другі — худы і калі не брунэт, то цёмнарусы. Тоўсты размаўляў на дыялекце і мог зьвязаць пару сказаў па-расейску, худы размаўляў на літаратурнай літоўскай мове і не вязаў лыка па-расейску. Байцы рамонтнікі затарабанілі нас і машыну ў Біржай, дзе літаральна за 10 хв. усё пачынілі і ўсе маторчыкі ўставілі на месца. садралі за гэта дзела 40 літоўцаў.
І паехалі мы ў дзярэўню Бутаўтай. У дзярэўні паводле інфармацыі Томаса Баранаўскаса павінен быць музэй піваварства. Шукалі мы яе даўгавасьценька. Бо на нашых мапах яе зусім не было. Дзярэўня знаходзіцца ў 1.5 ад латвійскай мяжы. І музэй тама… быў. Зараз памешканьне захапіў/купіў былы старшыня калгасу. Экспанаты вярнуліся ў Біржайскі краязнаўчы музэй, а будынак стаціць бяз справы. Пра ўсё гэта нам распавяла колішняя адміністратарка таго музэю. Зараз яна займаецца жывёлагадоўляй (мае 4 шт. каровак) і спадзяецца, што музэй купяць замежнікі і ўсё вернецца на свае колы.
У сувязі з тым, што піва ня крэпка каб на нашых вусах цякло, мы заехалі у дзярэўню Рінкушкяй, дзе ёсьць бровар даволі вялікі і вядомы нават у Вільні:) Паводле неправеранай інфармацыі, на тым бровары праводзяць экскурсіі для дурных дурыстаў. але дзела было ў сыботу, а экскурсіі праводзяцца ў працоўныя дні. Так што і тут мы абламаліся. Але мы выпілі на шклянцы сьвежага непастэрызаванага піва, закусілі сухарыкамі з часныкам і паехалі далей шукаць прыгоды ў мястэчка Біржай.
Такі прыехалі мы ў Біржай. Дзела было ўжо пад вечар і ў сыботу. Цэнтар турыстычнай інфармацыі, які знаходзіцца ў тамтэйшым кінаціатры быў зачынены. Давялося ўступіць у кантакт з абарыгенамі. Абарыгены Паўночнай Літвы, дарэчы, у віленскім фальклёры фігуруюць як людзі грубыя, нежэнственныя, вечна пьяныя, агрэсіўныя і маласімпацічаскія. Але фальклёр на тое й фальклёр. Карацей — сустрэтыя намі людзі, якіх мы дзёргалі з дурнымі пытаньнямі ціпа дзе тута паесьці, выпіць піва, пераначаваць, яшчэ раз паесьці, як прайсьці ў бібліятэку — рэагавалі вельмі спакойна, з улыбкай нязьменнай тлумачылі нам што й як, твары ў іх былі разумныя, пьяных за два дні так і не пабачылі. Карацей — зусім не супадалі з вобразам распаўсюджаным сярод жыхароў сталіцы.
Біржай — мілае мястэчка. жыве там людзёў прыблізна столькі ж, колькі ў Мсьцславе. Праўда Мсьціслаў куды больш сімпацічны — бо хоць вазёраў вакол няма — але рэльеф “горы й даліны” вельмі уражвае. Біржы — плоскія як дошка. Нейкіх фэнамінальных помнікаў архітэктуры не назіраецца (адбудаваны ў 1989 Радзівілаўскі палац — за такі ня лічыцца). Вулачкі вузкія і простыя. Вельмі шмат крамаў якія ганлююць кветкамі. Я налічыў 4 штукі. З чым гэта зьвязана — не зразумеў. Але факт застаецца. Кветак і розных модных кустоў шмат каля дамкоў расьце. Сьцены дамоў з чырвонай цэглы і не тынкаваныя. У горадзе працуе (спадзяюся пасьпяхова) 8 бровараў. Прадукцыя за межамі раёна фактычна не прадаецца. Зрэшты, і ў саміх Біржах яе ня так і лёгка купіць. Але сьвіньня паўсюль гразі знойдзе, таму дэгустацыя адбылася, у выніку чаго ехаць назад у Вільню было глупа — і мы пачалі шукаць штось ціпа гатэля.
Ага. Яшчэ ў той дзень было сьвята літоўскага народу — дзень каранацыі Міндаўга, якое заўсёды праходзіць па лёзунгам “кожнаму Міндаўгасу па Навагардукасу”. У Біржах былі народныя гуляньні. Народ сноўдаўся па адной з галоўных вуліц, прадавалася піва і гралі дзеравенскія капэлы. Прычым было тры капэлы і рэпертуар іхны фактычна не адрозьніваўся. Праўда тут трэба адзначыць, што на маё вуха у літоўскім музычным фальклёры не прасочваецца нейкай глыбокай музычнай думкі.
пс. працяг чамусьці не напісаны, але гэта ня важна ўжо.
No comments yet.