Вільня, пр-т Г-міна. сыбота, 16-30

У гэты час на пр-це Г-міна пуставата. Кнігарні ўжо не працуюць, пошта таксама не працуе. Сам праспэкт перарыты (кажуць, што пусьцюць альбо трамвай альбо мэтро, але я ня веру), руху аўтамабільна-тралейбуснага няма. У 16-30, у сыботу жыцьцё цепліцца каля газэтных шапікаў, дзе можна набыць апошні нумар “Šiaurės Atenai”. Набыць яго варта, бо тама на першай паласе Герда Радвівалічутэ піша пра клімакс (ніякай фізыялёгіі – піша чыста ціпа чаму ёй складана закахацца і гэта дзела называе “клімаксам”). Газэту можна чытаць на прыпынку і чакаць свой тролік. Троліку доўга ня будзе. Затое на даляглядзе зьявіцца Альгіс, які вельмі любіць, калі яго называюць Алег. Кажа, што ў яго мама беларуска. Але я яму ня веру. Альгіс распавёў, як ён больш не торгае струны бас-гіатры, а стаў чалавекам і фарцуе канцэлярскімі прыналежнасьцямі і пайшоў сабе.

Паветра ў Вільні на пр-це Г-міна ў сыботу, у 16-30 было нейкае…. блямба, во дзе не хапае слоў… расслабенае і мірнае. Як на поўдні. напр. як у Семіізе.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.