кальварыя
Хадзіў учора і сёньня на Кальварыйскі рынак. Цікавага ня так і шмат. Кошты сьведчаць пра наяўнасьць хоць нейкага пад’ёму эканомікі Літвы. Калі летась адзінкай разлікаў была сума ў 50 цэнтаў – сёлета ўсё каштуе 1 літ. Ня менш.
У астатнім, здаецца, бяз зьменаў. Хіба што дзіўна назіраць наяўнасьць у продажы 15 гатункаў файкавага тытуню і сыру ціпа “ракфор” на гэтым замусоленым рынку.
У малочным павільёне адна цётка з Пабрадзе растлумачыла на пальцах як робіцца сыр з салодкага малака.
Рацэпт. Бярэцца малако, даводзіцца да кіпеньня, пасьля туды заліваюь воцат – сываратка аддзяляецца ад тварагу. Тварог зьбіраюць і адціскаюць. Ну і соляць яшчэ. Атрымліваецца нешта ціпа сыру “Нарачанскага”.
No comments yet.