Archive for May, 2002

Жыцьцё

Sunday, May 19th, 2002

Даўно заўважыў што жыцьцё куды цікавейшы за мастацкую літаратуру. Гартаючы каталёг беларускіх знакаў паштовай аплаты, знайшоў сьведчаньне таго, што ідэі Фалунгуня, прынамсі ў 1994 годзе былі рэалізаваныя хоць бы на ўзроўні міністэртсва сувязі наступным чынам.

кальварыя

Saturday, May 11th, 2002

Хадзіў учора і сёньня на Кальварыйскі рынак. Цікавага ня так і шмат. Кошты сьведчаць пра наяўнасьць хоць нейкага пад’ёму эканомікі Літвы. Калі летась адзінкай разлікаў была сума ў 50 цэнтаў – сёлета ўсё каштуе 1 літ. Ня менш.
У астатнім, здаецца, бяз зьменаў. Хіба што дзіўна назіраць наяўнасьць у продажы 15 гатункаў файкавага тытуню і […]