Чудакова

Тут забаўны тэкст Маріэтты Чудаковай. Яна ў мяне выкладала. Здаецца, вяла сэмінар па сучаснай літаратуры. Вельмі мілая цётка. На заняткі заўсёды прыходзіла з заплечнікам. У заплечніку прыносіла процьму буцераў, печыва, каву. Усім гэтым частавала студэнтаў. Справа была ў 1992-93 годзе і буцеры падрыхтаваныя бадай найлепшым спэцам па Булгакаву выглядалі ня толькі кранальна, але й былі для нашых вечна пустых жыватоў хоць ня вельмі значным, але рэгулярным падсілкам. Была ці ня самай эстрымальнай дзівачнай у нашым інстытуце і цалкам апраўдывала сваё прозьвішча. Пра што гаварылі на сэмінарах тых – прыгадаць не магу. Зрэшты, гэта на сёньняшні дзень ня так і істотна.

RSS feed | Trackback URI

Comments »

No comments yet.

Name (required)
E-mail (required - never shown publicly)
URI
Subscribe to comments via email
Your Comment (smaller size | larger size)
You may use <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong> in your comment.