сыбота
Monday, April 29th, 2002Учора выходзіў у горад. Тытуню купіць, вярнуць аднаму сябручку кніжкі, і меў намер схадзіць на прэм’еру фільма “Непераможны” Хэрцога, які здымаўся на Зарэччы.
Неяк усё адразу пайшло не па пляну. Тутынёвая крамка на Траку была зачыненая. Сябручок мой Далюс, якому я мусіў вярнуць кнігі быў у пахмельным стане. Пахмеляцца ён не зьбіраўся, але ахвотна згадзіўся [...]