навіны глябальнага пацяпленьня
July 4th, 2009Сёлета, упершыню на маёй памяці, ліпа цьвіла менавіта ў ліпені. Упрочэм хрушчы, у народзе вядомыя як “майскія” таксама толькі зараз зьявіліся.
Сёлета, упершыню на маёй памяці, ліпа цьвіла менавіта ў ліпені. Упрочэм хрушчы, у народзе вядомыя як “майскія” таксама толькі зараз зьявіліся.
Мучаю вось сканэр. Пад рукі трапілася стужка адзьнятая ці не другога студзеня гг..
![]() |
І не дайшлі б рукі да гэтай стужкі, каб не адна акалічнасьць. У мінулую пятніцу было ў Галеры на Зарэччы адкрыцьцё нашай з Чапайцісам выставы. Каго не запрасіў — даруйце, на самой справе за гадзіну да адкрыцьця ўсё мерапрыемства было пад вялікім пытаньнем. Такое ўжо гэта месца. Ня любяць там плянавай эканомікі. Карцінкі (фуліганскія) будзе вісець яшчэ тыдень, да 3 ліпеня уключна.
Размовы з дачкой.
– Хто гэта сьпявае?
– Аліна Арлова. А што, падабаецца?
– Падабаецца. А дзе яна жыве?
– У Вільні.
– А калі яна прыйдзе да нас у госьці?
Аліну Арлову Юлька чакае прыблізна вось у такім касьцюмчыку. Read the rest of this entry »
з тыдзень таму Юлька ўзяла ў рукі нажніцы і абкарнала сабе чолку, ну і зздаду троху валасы падрэзала. Мы з жонкай спачатку перажывалі, хацелі нават яе налыса пастрыгчы, каб у наступны раз думала, а потым неяк і прывыклі да новай фрызуры дачкі.
Забаўна ня гэта, бо як аказалася, дзяўчынкі ў тры-чатыры гады даволі часта спрабуюць самастойна падстрыгчыся, а тое як на гэтую фрызуру рэагуюць людзі. Read the rest of this entry »
Пару тыдняў таму езьдзілі Томэкам у Коўна паглядзець-паздымаць спадчыну Дуж-Душэўскага. Менавіта ў той дзень на небе прачнуліся гэроі літоўскага фальклёру — Браты-Сцулі і здымка спынілася на паўдарозе.
Мясцовыя жыхары па-рознаму рэагавалі на нашы практыкаваньні ў архітэктурнай здымцы. Але як правіла спакойна. Праўда на Зялёнай Гары трапілі на даволі актўнага дзеда, якія спачатку пачаў нас фільмаваць з вокнаў сваёй кватэры, а потым асьмялеў і вылез з пад’езду, але камеру не выключаў. Дзед аказаўся невысокай думкі пра праэкт Дуж-Душэўскага. Сказаў, што архітэктар — дурак, бо дом стаіць на крыніцы і ў яго кватэры — цьвіль.
На гэтым наш дыялёг скончыўся, бо на дзедавы пытаньні ня мелі адказаў. “Зь якой вы службачкі?”, “Чаму вы фатаграфуеце? У вас жа павінна быць поўна маіх здымкаў?”.
Што яму скажаш? Можа цьвіль на яго так падзейнічала?

Нарэшце падключыў сканер. Ён жужжыць і хрусьціць, праўда даволі спецыфічна чытае каляровыя негатывы. Але даранага каня і да стаматоляга звадзіць можна.
За апошнія некалькі тыдняў некалькі разоў быў не праездам, але прабегам, у Коўна. Прычыны, па якіх горад чамусьці не губляе свайго шарму мне невядомыя. Можа ад беднасьці ў яго не хапае сілаў крочыць у ногу з часам. Можа там дамінуе якая адрозная ад віленскай трактоўка прагрэсу. Ня важна на самой справе. Вынік, усё роўна, станоўчы.
Мае карэспандэнты паведамляюць, што ў Коўне ёсьць свая, шчыраковенская школа ёгі. Называецца яна мафа-ёга. Прадстаўнікі гэтай школы у рабочы час займаюцца літоўскім бізнісам (бессмысленным і беспашчадным): у любой бабулькі апошні літ забяруць, любы баскетбольны клюб па сьвету пусьцяць, дый і бейбольнай бітай махнуць лішні раз не дуракі. А ў вольны ад працы час мэдытуюць, езьдзяць у ашрамы і не ядуць вэнджэнага сала з часныкам, каб не абразіць пошлым смуродам Крышну.
Дзіўна, што са сваёй кавянскай хваткай мафа-ёгі пакуль не заняліся распаўсюджаньнем гэтай эзатырычнай навукі. А то было б добрае падспор’е для гарадзкой эканомікі. Школы там, цэнтры мэдытацыі, каляндарыкі з настаўнікамі. Усё гэта, мала таго што прыносіць сталы даход, але і не абкладаецца падаткамі.
Нават калі мае інфарматары троху заліваюць, тых мафа-ёгаў трэба было прыдумаць.
Бацькі-гопнікі прыдумалі для Юлі страшную кару. Калі яна перастае нас слухацца (такое бывае разоў 7 на тыдзень) — забараняем глядзець балеты-оперы па каналу mezzo. Пакуль працуе.